Сталыя гарадзенцы актыўна запісваюцца ва “Універсітэт Залатога Веку”
Да 15 верасня доўжацца прэзентацыі-суразмовы для патэнцыйных слухачоў Праграмы, у час якіх людзі знаёмяцца з мэтай і прынцыпамі працы УЗВ, зместам гэтай праграмы.
Урачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года плануецца на 11 кастырычніка.
Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” быў створаны ў красавіку 2010 г. сябрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
За гэты час удзел у гэтай Праграме, накіраванай на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю сталых людзей, узяло больш за 150 чалавек ва ўзросце ад 50 да 85 год.
Сёлета прыярытэт у час набору будуць мець асобы ва ўзросце 55+, якія маюць дастаткова вольнага часу для наведвання заняткаў.
Дадатковыя перавагі маюць таксама людзі, якія наведвалі УЗВ у папярэднія гады, а таксама ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій.