![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024221.jpg)
Супернікам “Нёмана” у 1/8 Кубка Беларусі будзе “Гомель”
Два гады таму “Нёман” і “Гомель” ужо гулялі ў фінале Кубка Беларусі. Перамогу тады адсвяткавалі хлопцы з-над Сожа (2-0).
Цяпер давядзецца сустрэцца на значна больш ранняй стадыі турніра.
Сустрэча каманд адбудзецца 26 верасня ў Гродне.
У сёлетнім футбольным чэмпіянаце “Нёман” і “Гомель” гулялі ўжо двойчы. Спачатку гомельская каманда перамагла ў Гродне з лікам 3-0, а нядаўні матч у Гомелі скончыўся з лікам 1-1.
Фота fcgomel.by