63 гродзенскія крамы прапануюць пакупнікам сацыяльныя і дысконтныя карты
52 крамы прадаюць тавары па дысконтных картах, выдадзеных самімі гандлёвымі арганізацыямі.
Гарвыканкам дзеля стрымлівання коштаў на сацыльна значныя тавары заключыў пагадненні з прадпрыемствамі гандлю, якія прапануюць зніжкі розным катэгорыям насельніцтва – інвалідам, пенсіянерам, маладым сем’ям і г.д.
Шматдзетныя сем’і, інваліды 1 і 2 груп, пенсіянеры штодня з 9 да 12 гадзін атрымліваюць 3% зніжкі ў гандлёвым доме “Няміга Фаварыт” (БЛК, 44) – пры сабе неабходна мець пасведчанні.
Паводле http://grodno.gov.by