![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024261.jpg)
Групу каўказцаў двойчы за 5 дзён затрымлівалі ў памежнай зоне
Мужчыны патлумачылі, што ехалі на адпачынак на лецішча ў Плябанішкі. Атрымаўшы папярэджанне, яны былі вымушаныя пакінуць памежную зону.
Аднак праз 5 дзён парушальнікі зноў рушылі ў шлях па той самай дарозе. Гэтым разам іх затрымалі з дапамогай службовага сабакі.
Дакументаў з дазволам знаходжання ў памежнай зоне ў каўказцаў па-ранейшаму не было. Парушальнікі затрыманыя на 3 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.
Ім пагражае штраф да 2 мільёнаў і дэпартацыя.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак http://www.b-g.by