![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024275.jpg)
Завяршыць прывакзальную плошчу прапануюць гарадзенцам
Асноўнае прызначэнне скульптурнай кампазіцыі – стаць гарадской прыкметнасцю і арт-аб’ектам.
На дадзены момант ужо абмяркоўваецца некалькі прапаноў: алень Святога Губерта, прывакзальны гадзіннік, кампазіцыя з паказальнікамі адлегласці і кірункаў да краін і г.д.
Даслаць сваю прапанову па дэкаратыўнай кампазіцыі, якая будзе ўсталявана ў цэнтры прывакзальнага пляца, вы можаце на электронны адрас упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама [email protected].
Паводле grodno.gov.by
Здымак million.by