Памяць пра беларусаў ўвекавечылі ў Штутгафе

У часы вайны фашысты высылалі ў Штутгоф былых актывістаў нацыянальна-вызваленчага руху і падполля з Заходняй Беларусі – былых членаў КПЗБ, Сялянска-Работніцкай Грамады, ТБШ, сярод якіх было шмат гарадзенцаў, напрыклад Раман Салавей з Бераставіцкага раёна, Аляксандр Зелянкоўскі і інш. Малады Аляксей Карпюк быў першым і адным з нямногіх, каму ўдалося ўцекчы з канцэнтрацыйнага лагеру Штутгоф”, – кажа гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.

alt=”Image 1910″ >

Памятная дошка ўсталявана ў былым крэматорыі, пад Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. На табліцы на беларускай і польскай мовах напісана: “Маці Беларусь сваiм забiтым дзецям – ахвярам нямецкага фашызму”. Мемарыяльная дошка вырабленая ў межах праграмы па ўвекавечванні памяці абаронцаў Радзімы і ахвяр вайны пры ўдзеле Міністэрства абароны і МЗС Беларусі.

Здымак паводле prosto-free.livejournal.com