Беларускі вінаград прадставілі на выставе ў Гродне
Пад дахам галоўнага корпуса аграрнага ўніверсітэта два дні можна было разглядаць і частавацца вінаградам, выгадаваным у беларускім клімаце.

А прыблізна за 30-40 тысяч руб. можна было набыць саджанцы.

Таксама наведвальнікі выставы маглі скарыстацца кансультацыяй бывалых вінаградараў.

У перапынках паміж парамі прыходзілі пачаставацца вінаградам студэнты.

Фота аўтара
