Аматары кветак і жывёл сустрэліся ў парку Жылібера
Ужо да пачатку мерапрыемства ўладальнікі хатніх жывел чакалі каля сцэны ў парку, а аматары раслін ператварылі парк у сапраўдны батанічны сад.
Асабліва весяліліся дзеці: з самага пачатку для іх ладзіліся конкурсы і гульні. ”Кашатнікі” і ”сабачнікі” змагаліся паміж сабой і стараліся як мага лепей спарадыраваць сваіх улюбёнцаў.

Падчас карагоду ў скокі пусціўся нават вожык.
Як пазней мы даведаліся, вожык жыве ва ўладальніцы ўжо трэці год. Любіць мяса і пры тым есць яго ў неверагодных колькасцях.

Дзяцей прываблівалі каты і сабакі.

Тут можна было сустрэць тэр’ера Альму, таксу Данісіма, аднак у цэнтры ўвагі апынуліся апранутыя ў жаніха і нявесту Моніка і Макар пароды рускі той.

Хаця Пека ў сваей сукенке выглядала не горш. Як высветлілася, рускія тоі насамрэч моднікі.

Падчас свята дзеці маглі намаляваць раслін ці жывёл і атрымаць за свой малюнак цукеркі.

Пасля малюнкі развешвалі ў якасці ўпрагожвання парка.

Малюнкі на асфальце таксама залічваліся.

На выставе былі прадстаўленыя штучныя кветкі і жывёлкі з пластыку.
Цікавы спосаб даць другое жыццё выкарыстаным пластыкавым бутэлькам.

Па-за кветкамі на лаве хаваўся пластыкавы вожык.

Для аматараў пачаставацца да месца была выстава гатункаў вінаграда.

Тыя, хто цікавіцца раслінамі, маглі набыць нешта на выставе-продажы ці атрымаць параду ад гарадзенскіх батанікаў.
Спецыялісты купалаўскага ўніверсітэта паказвалі даволі рэдкія віды раслін і адказвалі на пытанні гарадзенцаў.

Анастасія Саковіч, выкладчыца кафедры батанікі:
–На выставу мы прывезлі некаторыя больш-меньш рэдкія віды: напрыклад, папаратнік паліподыум асірыйскі, пальму пандук, якія мы ўзнавілі з калекцыі былога выкладчыка ўніверсітэта Аляксандра Буяка. Людзі сёння вельмі цікавяцца і задаюць шмат пытанняў, кансультуюцца. Мы нават пазнаёміліся з некаторымі гарадзенскімі калекцыянерамі.
Прыйсці на дапамогу прафесійнай парадай любому, хто звернецца, былі гатовыя таксама спецыялісты аграрнага ўніверсітэта, ветэрынарнай станцыі, клуба ‘’Містэр кот’’.

Здымкі аўтара
