На Гарадзеншчыне безальтэрнатыўных акругаў паболела
На Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 49 застаўся толькі Аляксандр Сягоднік – начальнік упраўлення адукацыі Гродзенская аблвыканкама. Сябра АГП Іван Крук зняў сваю кандыдатуру.
На Гродзенскай сельскай арузе № 52 у бюлетэнях для галасавання будзе толькі прозвішча Аляксандра Мяжуева – начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл РБ. Сябра партыі БНФ Аляксандр Стральцоў зняў сваю кандыдатуру.
На Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 застаўся Валерый Кокыш, генеральны дырэктар прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”. Сябра АГП Мікалай Уласевіч зняў сваю кандыдатуру.
На Наваградскай выбарчая акрузе № 57 – Андрэй Навумовіч, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Сябра БНФ Наталля Ваўчок зняла сваю кандыдатуру.
На Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 – Анатоль Коханаў, старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас” Бераставіцкага раёна. Сябра БНФ Віктар Марчык са Слоніма зняў сваю кандыдатуру.
І па Шчучынскай выбарчай акрузе быў зарэгістраваны толькі адзін кандыдат – Сяргей Ушкевіч, старшыня Шчучынскага райвыканкама.
З апазіцыйных партыяў удзел у выбарчым марафоне працягвае “Справядлівы свет”.