У Гродне не хапае каля сотні велапарковак

|

Арганізацыям, на тэрыторыі якіх знаходзяцца кропкі з максімальным рэйтынгам, накіраваныя лісты з просьбай усталяваць велапаркоўкі, а таксама чарцяжы і спіс арганізацый, дзе можна замовіць выраб велапаркоўкі.

Сябры ініцыятывы “ВелаГродна” месяц таму распачалі інфармацыйную кампанію з мэтай выявіць месцы, дзе найбольш патрэбныя велапаркоўкі. Унесці све прапановы на інтэрактыўнай мапе Гродна мог любы ахвотны.

 

Ініцыятараў апытання непакоіць, што, хаця штогод павялічваецца колькасць аматараў экалагічнага віду транспарта, аднак да гэтай пары каля большасці сацыльна-значных аб’ектаў адсутнічаюць абсталяваныя велапаркоўкі. З-за гэтага веласіпедыстам даводзіцца пакідаць свой транспарт каля слупоў, дрэваў, лаваў. Колькасць крадзяжоў ровараў таксама расце.

 

“ВелаГродна” просіць кіраўніцтва арганізацый, наведвальнікі якіх маюць патрэбу ў велапаркоўках, не пакідаць зварот веласіпедыстаў без увагі і чакае афіцыйных адказаў.

 

Юля, актывістка “Вела Гродна”:

Напісалі некалькі дзясяткаў лістоў, і разлічваем, што людзі адрэагуюць. Магчыма, яны і самі пра гэта думалі, але не ведалі, з чаго пачаць. Мы дасылаем разам з лістом цэлы пакет: варыянты велапарковачных прыстасаванняў, схемы-канструкцыі з усімі чарцяжамі, патрабаванні да размяшчэння велапарковак, спіс гродзенскіх вытворцаў.

Сёлетні сезон ужо сканчаецца, але спадзяемся, што нашы лісты дадуць нагоду падрыхтаваць парковачныя месцы для раварыстаў хаця б да наступнай вясны.