![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024474.jpg)
Гарадзенец затрыманы ў Мінску за стральбу з пнеўмапісталета
У якасці мішэні 25-гадовы гарадзенец абраў прыпаркаваны на стаянцы на вул. Чыгуначнай “Форд Мандэа”.
Кулі разбілі задняе шкло і пашкодзілі стойкі.
Хулігана затрымалі супрацоўнікі бліжэйшай арганізацыі, якія прыбеглі на стрэлы.
Мужчына патлумачыў, што страляць яго прымусілі абставіны – гаспадар машыны нібыта дрэнны чалавек і павінны быць пакараны.
Пацярпелы ў адказ заявіў, што ўвогуле не знаёмы з затрыманым.
Гарадзенец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Па артыкуле “Хуліганства” яму можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле http://afn.by