![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024494.jpg)
Забіла мужа, які адмовіўся ісці за гарэлкай
39-гадовая жанчына схапілася за нож і ўдарыла мужа ў грудзі.
Хуткую дапамогу яна выклікала сама. Мужчына 1968 года нараджэння памёр праз некалькі гадзін у бальніцы.
Падазраваная затрыманая. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.
Сям’я лічылася неблаганадзейнай. Муж і жонка нідзе не працавалі і разам ужывалі спіртныя напоі.
Паводле http://www.belta.by