27 дзён без ежы

|

Адвакат Аўтуховіча паведаміў, што яго падабаронны па-ранейшаму знаходзіцца ў медчастцы і адчувае сябе вельмі дрэнна, пачынаюцца праблемы з печанню, але ён збіраецца працягваць галадоўку «да канца». Мікалай Аўтуховіч палічыў галадоўку адзіным сродкам дамагчыся перадачы справы ў суд, або змены ўсім паддоследным па гэтай справе меры стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Аднак, паводле адваката, ніякіх следчых дзеянняў з удзелам Аўтуховіча па-ранейшаму не праводзіцца.

Паводле БЕЛАПАН.

Фота з сайта http://nn.by