Выйшаў працоўны сшытак «Гродназнаўства» для школьнікаў

|

Аўтар – настаўнік вышэйшай катэгорыі Аляксандр Рабкоў – так пракаментаваў выданне гэтага сшытка: «У нашай 28 школе такі прадмет як “Гродназнаўства” ідзе без перапынкаў ужо даволі даўно. У сшытку кантрольныя пытанні для школьнікаў ад 6 да 9 класа павялічваюцца па меры цяжкасці. Спачатку ідуць лёккія пытанні, потым усё больш складаныя».

 

Мяне, як гісторыка, некаторыя пытанні ў гэтым працоўным сшытку паставілі ў тупік. Застаецца спадзявацца, што маладое пакаленне, што цікавіцца гісторыяй роднага горада, будзе вырашаць гэтыя пытанні гэтак жа лёгка, як лузгае семкі па пад’ездах.