У Гродне збіраюць подпісы ў падтрымку Андрэя Чарнякевіча

Адзін з падпісантаў, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук лічыць, што выпадак звальнення навукоўца з пасады па ідэалагічнай прычыне патрабуе ад калегаў салідарнасці.

 

– Патрэбная салідарнасць калегаў, салідарнасць гісторыкаў, інтэлігенцыі. Тое што адбываецца з Чарнякевічам – гэта чарговая праява рэпрэсій у нашым горадзе супраць тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі (у дадзенай сітуацыі – гісторыкаў), якія сумленна выконваюць свае абавязкі, працуюць прафесійна, а не пераўтвараюцца ў нейкіх лакеяў.

У Беларусі салідарнасць – рэч вельмі няпростая. Для кожнага, хто захоча паставіць свой подпіс, гэта будзе няпросты выбар, асабліва для чалавека, які працуе ў нейкіх дзяржаўных структурах.


Збор подпісаў пад адкрытым лістом працягваецца. Да яго, на думку Алеся Смалянчука, могуць далучыцца як прадстаўнікі інтэлігенцыі, так і навукоўцы ды нядаўнія калегі па працы Андрэя Чарнякевіча.