Узяў у закладнікі сына, патрабуючы бутэльку гарэлкі ад жонкі

|

Сужонкі не жылі разам ужо некалькі месяцаў: жанчына падала на развод, стаміўшыся ад бясконцых пьянак мужа. У дзень здарэння ён цвярозы прыйшоў убачыць сына. Маці дазволіла дзіцяці пайсці разам з бацькам.

Ужо дома падазраваны выпіў і патэлефанаваў жонцы. Яму падалося, што жанчына не адна. Тады, раззлаваўшыся, запатрабаваў, каб жонка прыйшла да яго з бутэлькай гарэлкі. У адваротным выпадку паабяцаў зарэзаць сына.

 

Жанчына неадкладна звярнулася ў міліцыю. Падазраваны пацьвердзіў свае патрабаванні і ў прысутнасці праваахоўнікаў. Бутэльку гарэлкі  яму аднесла сястра – жонка зайсці ў хату не рызыкнула.

 

Тым часам супрацоўнікі міліцыі здолелі трапіць у дом праз паддашша. Затрымаць злачынцу аказалася не цяжка: на падлозе валялася ўжо пустая бутэлька з-пад гарэлкі, а мужчына ніякага супраціву аказаць быў не ў стане.

Спужанага хлопчыка перадалі маці, а бацьку завезлі ў бальніцу з атручваннем этылавым спіртам.

 

У дачыненні мужчыны распачатая крымінальная справа па арт.”Вымагальніцтва”.

 

Паводле http://uvd.grodno.by