Міласэрныя кіроўцы атрымалі ад супрацоўнікаў Гродзенскай ДАІ энергетычныя напоі

|

Мінулагоднія эксперыменты супрацоўнікаў ДАІ прынеслі несуцяшальныя вынікі: большасць удзельнікаў дарожнага руху не спыняліся каля «цела» на дарозе.

Сёння эксперыментатары з манекенам у ролі пацярпелага зноў выправіліся на трасу «Мінск-Гродна».

 

Гэтым разам на сымітавалі ДТЗ з удзелам веласпіпедыста: манекен паклалі на дарозе побач з роварам, які застаўся пасля сапраўднай аварыі.

9 машын праехалі міма, затое пасля спыніліся адразу 4. Па некалькі неабыякавых кіроўцаў спыняліся яшчэ тройчы. Тры чалавекі за гэты час патэлефанавалі з паведамленнем пра здарэнне ў дзяжурную частку.

 

Затое другая частка эксперымента прайшла не так удала. Нецвярозыя людзі выклікалі ва ўдзельнікаў дарожнага руху значна меньш спачування. Толькі 2 чалавекі пазванілі ў адпаведныя службы з паведамленнем пра двух невядомых, якія з цяжкасцю трымаліся на нагах каля машыны на ўзбочыне.

 

 

Паводле gaigrodno.by