Нататкі натураліста: птушкі больш патрыятычныя за жыхароў Беларусі

|

Іх было шмат, некалькі дзясяткаў, і яны рухаліся ў нейкім дзіўным, на мой погляд, хаатычным парадку. Але раптам у адно імгненне ўсё змянілася. Як па камандзе птушкі выцягнуліся клінам і сталі ўпэўнена рухацца ў адным кірунку. Ад непаўторнай карцінкі ў паветры нельга было адарвацца.

Усё гэта адбывалася акурат над прыпынкавым пунктам “Радзіма” непадалёку ад вёскі Гумбачы, дзе я чакаў аўтобуса. Сімвалічна, ці не праўда? Жураўлі пакідалі радзіму.

Мне падумалася, што птушкі больш патрыятычныя, чым жыхары нашай краіны. Вясной яны абавязкова вернуцца, а вось каля 30-40 % беларусаў, пераважна моладзь, паводле незалежных апытанняў, хацелі б пакінуць радзіму назаўсёды.