Афіцыйныя прафсаюзы Беларусі раскрытыкавалі ўлады Гродна. І спужаліся (абноўлена)

|

Спартакіяда прафсаюзаў праходзіла ў Гродне з 27 да 30 верасня. У ёй прынялі ўдзел больш за паўтары тысяч прадстаўнікоў працоўных калектываў з усёй Беларусі. ФПБ разлічвала на ўдзел у адкрыцці мерапрыемства старшыні гарвыканкаму альбо аблвыканкаму Гродна, але афіцыйных асоб на адкрыцці не дачакалася.

 

 “Мы ўжо даўно перасталі здзіўляцца такім дзеянням і крыўдзіцца на іх. Прадстаўнікі мясцовай улады часта альбо забываюць, альбо баяцца, альбо проста не хочуць сказаць добрае слова на адрас прафсаюзаў. Магчыма тут справа ў нашай прынцыповасці. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ніколі не будзе заплюшчваць вочы на папусціцельскае стаўленне да аховы працы на прадпрыемствах, на невыкананне заканадаўства аб працы. І мы заўсёды гаворым пра гэта ўслых,” – адзначыў Леанід Козік.

 

 

Самі працоўныя не заўсёды даюць станоўчую адзнаку дзейнасці афіцыйных прафсаюзаў  і ў найбольш складаных выпадках спрабуюць шукаць абароны ў незалежным прафсаюзе.

 

Так, у ліпені больш чым 200 рабочых ААТ «Гродна Азот» адмовіліся падпісваць афіцыйнае папярэджанне адміністрацыі прадпрыемства аб змяненні ва ўмовах працы і звярнуліся з просьбай разабрацца ў сітуацыі ў Беларускі незалежны прафсаюз.

 

Паводле http://fpb.by