![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000024953.jpg)
Генадзь Мушперт вярнуўся ў Гродна
Вымушаны адпачынак рэжысёр патлумачыў неабходнасцю наведаць дзяцей і дапамагчы даглядаць нованароджаных унукаў. Як толькі вызваліўся – адразу вярнуўся ў Гродна.
Тут пастаноўшчыка знакамітага “Палёту над гняздом зязюлі” чакалі.
У інтэрвью “Гродзенскай праўдзе” рэжысёр распавёў, што цяпер рыхтуе пастаноўку пьесы Эдварда Радзінскага “Працяг Дон Жуана”. Спектакль павінны выйсці да новага года. У галоўных ролях будуць занятыя Аляксандр Шаўкаплясаў і Аляксандр Калагрываў.
У планах Генадзя Мушперта таксама супрацоўніцтва з мінскім і гомельскім тэатрамі.
Паводле http://grodnonews.by