![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000025046.jpg)
Раварысты-вандроўнікі правялі конкурс
Менавіта з роварнага пахода па гэтым маршруце і пачаліся новыя вандроўкі па гродзенскіх фартах і іншых краязнаўчых аб’ектах.
Сам конкурс заключаўся ў тым, што трэба было прыдумаць назву для Кола раварыстаў-вандроўнікаў. З двух дзясяткаў прапанаваных слоў дэмакратычным шляхам было абрана слова “Вандроварка”.
Пераможца прымаў удзел у конкурсе зусім выпадкова, як ён сказаў – проста жартам. Таму перамога стала яшчэ больш нечаканай і прыемнай. Аднак самым цікавым момантам стала тое, што Янка прыйшоў да месца ўзнагароджвання… трымаючы ровар у руках. Нечакана спусціла кола.