![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000025052.jpg)
На Гарадзеншчыне каэфіцыент нараджальнасці пайшоў у рост
Прычым больш сталі нараджаць як вяскоўкі, так і гарадскія жыхаркі.
Такія дадзеныя прыводзіць галоўнае статыстычнае ўпраўленне па Гарадзенскай вобласці.
Упершыню сёлета сталі маці 6100 жанчын, доля паўторных родаў склала амаль 40% ад агульнай колькасці нованароджаных, трэціх і наступных – 12,1%.
Найбольш у вобласці аднадзетных сямей.
Летась на Гарадзеншчыне нарадзілася 113 двойняў і 2 тройні.