Google дапаможа пазнаёміцца з гісторыяй гарадзенскіх габрэяў

|

Вынікам пошуку паводле слова “Grodno” на сённяшні дзень з’яўляецца амаль 600 фотаздымкаў і дакументаў, звязаных з жыццём габрэйскай грамады горада ў міжваенны час: сямейныя здымкі, калектыўная здымкі сябраў арганізацый, навучэнцаў школ і г.д., інтэр’еры драўлянай сінагогі, што не захавалася, таксама матэрыялы з часоў другой сусветнай (арганізацыя гета ў Гродне). Ёсць і агульныя віды горада ды матэрыялы не звязаныя непасрэдна з гісторыя габрэяў.

Гарадзенскіх габрэяў пераводзяць у гета

 

Матэрыялы для праекта Google атрымлівае ад вядомых музеяў і недзяржаўных арганізацый. Гэтак, усе гарадзенскія матэр’ялы атрыманыя ад ізраільскага інстытута Яд ва-Шэм.

 

Cultural Institute гэта сайт, дзякуючы якому карыстальнікі інтэрнэта маюць магчымасць праглядаць здымкі, рукапісы, відэа ды іншае, згрупаванае ў асобныя інтэрнэт-выставы. У дадзены момант даступныя 42 такія выставы, прысвечаныя сусветным войнам, Рэспубліцы Паўднёвай Афрыкі (Нэльсану Мандэлу і праблеме апартэіду), каранацыі Елізаветы ІІ, перыяду Dolce Vita ў Італіі ды іншым тэмам.

 

Здымкі з Google Cultural Institute. На першым здымку – навучэнцы гімназіі “Тарбут”. На здымку злева – план інтэр’ераў вялікай харальнай сінагогі ў Гродне.