Рэдактара «Архэ» аштрафавалі на 500 тысяч рублёў і сканфіскавалі кнігі

|

Паводле судовага рашэння, у Булгакава канфіскавалі прыбытак ад продажу часопіса на агульную суму 875 тысяч рублёў. Радыё Свабода адзначае, што рэдактара пакаралі за “незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць”.

 

Нагадаем, 14 верасня Валер Булгакаў прыехаў у Гродна, каб прадставіць новую кнігу з серыі часопіса «Arche» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага. Чытачы змаглі набыць кнігу і папярэднія нумары часопіса.

Як высветлілася, на сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі. Яны зрабілі кантрольны закуп. Былі сканфіскаваныя каля двухсот асобнікаў часопіса і кніг, на якія не было накладных. Валера Булгакава даставілі ў падатковую, адкуль адпусцілі позна ўвечары.

Паколькі ніякіх дакументаў на друкаваную прадукцыю не было, каля 200 асобнікаў было канфіскавана.