З’явілася кніга пра авіятараў, што вызвалялі Гарадзеншчыну

|

Аўтары кнігі расказваюць пра гэты авіяцыйны полк, які пасля вайны базаваў на аэрадроме ў Шчучыне ажно да 1989 года. У прадмове яны пішуць:

 

“Полк быў сфармаваны ў цяжкі для краіны 1942 год. Воляю лёсу, усю вайну галоўнай задачай палка стала абарона праслаўленых штурмавікоў Іл-2 ад нападаў нямецкіх знішчальнікаў. Алгарытм прыкрыцця не дазваляў аддаляцца ад штурмавікоў і ўвязвацца ў актыўныя паветраныя баі. Таму паветраных перамог апынулася менш, чым у іншых знішчальных палках.

 

Наяўнасць у палку двух Герояў Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі, узнагароджанне палка ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава, прысваенне яму ўласнага імя, пацвярджаюць уклад 979-га авіцыйнага палка ў агульную перамогу.

 

У мірны час полк працягваў несці баявыя традыцыі, паспяхова асвойваючы новую авіятэхніку. Асабісты склад палка ў розныя гады ў ліку першых у краіне асвойваў такія самалёты як Ла-5, Як-15, МіГ-15біс, МіГ-17ПФГ, МіГ-19ПГ і СВ, МіГ-23С і УБ. Праз сорак год пасля вайны ўжо цалкам абноўлены асабісты склад палка зноў выконваў воінскі абавязак у рэальных баявых дзеяннях у Афганістане”.

 

Пра кнігу кажа адзін з аўтараў Зміцер Кіенка:

 

“Для гэтай кнігі мы збіралі інфармацыю больш за 10 год. Мы размаўлялі пра Афганістан з камандзірамі эскадрылляў, што туды лёталі. Адзін з іх зараз жыве ў Лідзе, другі ў Шчучыне. Але самая цяжкае было – гэта пачаць працу над кнігай. Таксама вельмі цяжка было сабраць інфармацыю пра 50-60 гады мінулага стагоддзя. Гэты перыяд – як “белая пляма” ў гісторыі Беларусі, таму што халодная вайна адклала свой адбітак сакрэтнасці. Пра Вялікую Айчынную лягчэй знайсці інфармацыю”.

 

У кнізе выкарыстоўваліся архіўныя дакументы палка, якія захоўваюцца ў ЦАМО. Па пытаннях набыцця кнігі трэба пісаць на email: [email protected] ці званіць на тэлефоны +375-29-7833-405, +375-29-3520-752