Пад Гродна разбілася расійская фура, якая ехала з Польшчы

|

Фуру знайшлі сёння ў 2 гадзіны ночы, яна абрынулася з маста каля вёскі Горніца. Кіроўца, які ехаў з “Брузгоў”, не справіўся з кіраваннем. Машына збіла металічную агароджу, упала ўніз і перакулілася.

Доўгі час кіроўцу не маглі знайсці, і толькі раніцай цела 24-гадовага жыхара Лунінецкага раёна знайшлі ў знявечанай кабіне. Каб выцягнуць загінулага, давялося разрэзаць кабіну.

Польска-беларускую мяжу фура пераадолела каля поўначы. Яна везла бочкі з фарбай.

 

Паводле http://gaigrodno.by