Птушкі над горадам Святога Губерта

|

 Міні-фэст “Птушкі над горадам Святога Губерта” пройдзе 3 лістапада ў зале на першым паверсе ва ўнутраным дворыку па вдрасе вул.Будзёнага, 48А (кіруйцеся ўказальнікамі).

Арганізатары  –  сайт Birdwatch.by і Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Таварыства Беларускай Школы” .

 

У праграме:

 

15.00 -15.45. Прэм’ера дакументальнага фільма “Сокал над горадам”, які здымаўся ў Гродне,  – прадстаўляе рэжысёр і аператар Ігар Бышнёў і некаторыя з удзельнікаў.

 

15.45 – 16.30. Зборка гнёздавых скрыняў для птушак удзельнікамі міні-фэсту. Загатоўкі і неабходныя прылады будуць чакаць на месцы. Адначасова дзеткі змогуць зрабіць выявы птушак з канструктару тыпу Legо на працягу 45 хвілін, або прынесці і паказаць Журы раней зробленых птушак з канструктара.

 

16.30 – 17.00. Слайд-шоў “Птушкі – Прыгажосць вакол нас” – лепшыя здымкі беларускіх фатографаў, размешчаныя ў фота-галерэі сайту Birdwatch.by  

 

17.00 – 17.20. Узнагароджанне самых актыўных удзельнікаў зборкі гнездавых скрыняў і самых крэатыўных “зборшчыкаў птушак” з канструктара.

 

17.20-17.40. Адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2012” з найлепшых здымкаў фатографаў Гарадзеншчыны.

 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

 

Здымак http://birdwatch.by