![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000025313.jpg)
У Лідзе абясшкодзілі лабараторыю, якая вырабляла амфетамін
27-гадовы лідчук затрыманы ў часе збыту партыі наркотыка.
Па месцы жыхарства наркадылера знойдзена лабараторыя, у якой вырабляўся амфетамін. Там жа было абсталяванне, кіслоты, парашкі, распушчальнікі і іншыя інгрэдыенты агульнай вагой больш за 20 кг, усё для вырошчвання марыхуаны і ўжо падрыхтаваная для фасоўкі сумесь.
Увесь матэрыял накіраваны на экспертызу, пасля якой будзе вырашана пытанне пра завядзенне крымінальнай справы.
За збыт наркатычных сродкаў лідчуку пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле belta.by
Здымак ufo.fskn.gov.ru