Звяжы шкарпэткі і атрымай электронную кнігу!
Таму зразумела, што адной з галоўных намінацый Фэста ідэй стане намінацыя “Лепшая пара цёплых шкарпэтак”. Спаборнічаць будуць шкарпэткі розных памераў і колераў з натуральных матэрыялаў. Пасля падсумавання вынікаў, шкарпэткі перададуць у дзіцячы дом.
Сёння арганізатары атрымалі першую пару шкарпэтак з Гродна (на здымку).
Арганізатары Фэста абвясцілі яшчэ некалькі конкурсаў:
-Лепшы анімацыйны ролік
Прымаюцца анімацыйныя ролікі да 2 хвілін (відэа не прымаецца), зробленыя ў любой тэхніцы
-Самы пазітыўны матыватар/дэматыватар
Прымаюцца добрыя, прыемныя карцінкі з вясёлымі подпісамі і парадамі, якія тычацца “эканомнай” тэмы, а таксама тэматычныя шпалеры для працоўнага стала.
-Самая вясёлая частушка
Да ўдзелу прымаюцца пародыі, чатырохрадкоўі-частушкі і г.д.
-Самая захапляльная гульня
Прымаюцца ідэі і распрацоўкі адукацыйных кампутарных, рухомых і настольных гульняў
-Самы карысны журналісцкі матэрыял
Да ўдзелу прымаюцца апублікаваныя ў 2012 годзе матэрыялы розных жанраў.
Працы можна накіроўваць на адрас [email protected] .
Апошні тэрмін – 11 лістапада.
Прэс-сакратар “Цэнтра экалагічных рашэнняў” Вольга Астаповіч:
–Абіраць пераможцаў будзе грамадскае журы і журы спецыялістаў “Цэнтра экалагічных рашэняў”.
Галасаваць змогуць удзельнікі групы праекта УКантакце, зладзім галасаванне і на нашым сайце, аднак гэта будзе пасля таго, як мы атрымаем усе работы.
Пасля 11 лістапада цягам месяца можна будзе прагаласаваць, пракаментаваць, пакінуць парады ўдзельнікам і арганізатарам.
Спецыялісты “Цэнтра экалагічных рашэнняў” спраўдзяць, ці адпавядаюць дасланыя на конкурс матэрыялы ўмовам. Напрыклад, шкарпэткі будуць правяраць на “цеплыню”, на натуральнасць матэрыялаў”.
Пераможцаў чакаюць электронныя кнігі-чыталкі, а карысныя прызы з лагатыпам праекта атрымаюць усе ўдзельнікі.
Падрабязная інфармацыя – тут