![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000025566.jpg)
Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Гродне
Яна таксама звярнула ўвагу, што тыдзень ад Змітра не было вестак. І да сёння невядома, дзе гэты час ён знаходзіўся.
9 лістапада ў турму да Змітра Дашкевіча паспрабуе трапіць адвакат.
Магчыма, нейкая інфармацыя пра этапаванне з’явіцца пасля іх сустрэчы.
30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезці лідара «Маладога Фронту» з мазырскай калоніі ў турму. За два месяцы да гэтага Змітра асудзілі як злоснага парушальніка рэжыму і дадалі яшчэ год калоніі.