У Гродзенскай вобласці працуюць каля 920 рамеснікаў
Асноўная колькасць рамеснікаў – 41% – працуюць у Гродне, 14,4% – у Лідскім раёне, 7,1% – у Слонімскім.
Тыя, хто займаецца творчасцю на продаж, паводле беларускага заканадаўства маюць права працаваць без дзяржаўнай рэгістрацыі ІП, а па заяўным прынцыпе, стаўшы на ўлік у падаткавай інспекцыі.
Для рамеснікаў уведзены збор у памеры 1 базавай за год.
За першыя 9 месяцаў 2012 года у бюджэт вобласці трапілі 28,2 мільёна рублёў ад дзейнасці рамеснікаў.
Паводле http://grodno-region.gov.by
Здымак http://grandtour-europe.ru