Эксперты УЕФА ацанілі гарадзенскі стадыён “Нёман”

|

У пачатку працоўнага дня камісія правяла нараду з кіраўніцтвам і тэхнічнымі спецыялістамі стадыёна, а таксама прадстаўнікамі органаў правапарадку. Былі абмеркаваны асноўныя тэхнічныя характарыстыкі арэны, уключаючы памеры гульнявога поля і ёмістасць, магутнасць асвятлення, час запуску генератара на выпадак адключэння асноўной крыніцы, парадак праходу заўзятараў на стадыён, меры для падтрымання правапарадку і іншыя пытанні.

 

align=”left” >Затым адбыўся абыход комплекса, у ходзе якога камісія старанна агледзела і ацаніла яго з пункту погляду спартовай інфраструктуры, бяспекі, працы журналістаў і фатографаў, выгоды для ганаровых гасцей і гледачоў, адпаведнасці ўсім стандартам УЕФА.

 

У завяршэнне візіту адбылася сустрэча з супрацоўнікамі “Белтэлерадыёкампаніі” – ўладальніка правоў на паказ матчаў еўракубкаў на тэрыторыі Беларусі. На ёй былі абмеркаваныя пытанні арганізацыі прамых трансляцый і іншай медыяпраграмы, спадарожнай такім сустрэчам.

 

Эксперты склалі аб’ёмную справаздачу аб гарадзенскай арэне, якая будзе перададзена УЕФА для далейшага разгляду.

 

Здымак fcbate.by