Прымаюцца заяўкі на ІІ конкурс імя Рышарда Капусцінскага для маладых рэпарцёраў
У адпаведнасці з правіламі, стыпендыю ў памеры 30 тысяч злотых на рэалізацыю рэпарцёрскага праекта могуць атрымаць журналісты ва ўзросце ад 18 да 35 год. Прэтэндэнты павінны выслаць на адрас фонду сваё рэзюмэ, прадстаўляючы свае дасягненні, а таксама план праекта.
Заяўкі павінны быць пададзеныя не пазней за 30 лістапада 2012 г. поштай на адрас: ul. Prokuratorska 11 m.2, 02-074 Warszawa або на email: [email protected]
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 23 студзеня 2013 года, у шостую гадавіну смерці Рышарда Капусцінскага.
Рышард Капусцінскі – сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісменьнік, “імператар рэпартажу”. Нарадзіўся ў Пінску ў сям’і польскіх настаўнікаў. Пасля вайны працаваў карэспандэнтам у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху “Салідарнасць” і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць для замежных СМІ. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію. У Пінску на доме, дзе жыў Капусцінскі, усталявана мэмарыяльная дошка. |
||