Горад у здымках: 29 лістапада 2012

| Без катэгорыі

Вялікія святочныя дрэвы на металічных каркасах пачалі ўчора ўсталёўваць у розных кропках горада.

Найхутчэй сабралі елкі на аўтавакзале і ля кінатэатра “Кастрычнік”. Елка на плошчы Леніна ўчора ўвечары ўсё яшчэ была адным голым каркасам і нагадвала хутчэй нейкую вайсковую прыладу.

Увечары ў адноўленым зале “Б” на рынку “Карона” распачаўся распродаж са зніжкамі ад 10 да 50 адсоткаў. Анансавалася мерапрыемства як “першая ў гісторыі Гродна чорная пятніца”.

Афіцыйна да акцыі далучыліся толькі чатыры крамы, таму месцамі распродаж выглядаў так, як на здымку ніжэй.

Каб наведнікі крамаў не засумавалі, арганізатары запрасілі фехтавальнае брацтва “Fraternidad de Esqrima Mascarada Matador”.

 

Здымкі Яна Лялевіча