Меньш за месяц засталося да канца прыёму заявак на конкурс “Будзь у Трэцім”!

|

Вольга Корсун, каардынатар конкурса:

 

Галоўная мэта конкурса – гэта ў першую чаргу даць магчымасць розным ініцыятывам актыўных людзей нашага горада, валанцёраў, якія займаюцца грамадска карыснымі справамі  і дабрачыннасцю, расказаць пра сябе, зрабіць сваю дзейнасць больш вядомай і прыцягнуць да яе больш новых людзей.

Пераможцаў будзе выбіраць экспертнае журы. У яго ўвойдуць спецыялісты ў заяўленых намінацыях не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Таму канкурсанты змогуць заявіць пра сябе не толькі на ўсю Беларусь, але і за яе межамі.

У лютым  распачнецца і народнае галасаванне, а вынікі падсумуем у сакавіку.

 

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:


1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны

На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны (арганізацыя і правядзенне даследчых экспедыцый, летнікаў, вандровак, конкурсаў, выданне навуковай і папулярнай літаратуры – зборнікаў, часопісаў, кніг, і інш.).


2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

Заяўкі на гэтую намінацыю могуць падаваць асобы, ініцыятывы альбо арганізацыі, якія папулярызуюць экалагічны лад жыцця, займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне экалогіі і навакольнага асяроддзя.


3. Дабрачыннасць

У гэтай намінацыі прымаюцца заяўкі ад асобаў, арганізацый ці ініцыятыў, якія працуюць з сацыяльна неабароненымі людзьмі (дзецьмі-сіротамі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, сталымі людзьмі і г.д.), займаюцца дабрачыннай дзейнасцю (даглядаюць бадзялых жывёл, збіраюць вопратку для бяздомных альбо людзей у нястачы і г.д.)


4. Інтэрнэт-прарыў года

Інтэрнэт-прарывам года могуць стаць сайты, блогі, інтэрнэт-кампаніі, інтэрнэт-акцыі альбо падзеі ў інтэрнэт-прасторы, якія сваёй дзейнасцю ці з’яўленнем выклікалі вялікі рэзананс, абмеркаванне, паўплывалі на грамадскую думку ці падштурхнулі да канкрэтных дзеянняў па вырашэнні праблемаў грамадства.


5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці

Пераможцам у гэтай намінацыі стане найлепшая кампанія – шэраг арганізаваных доўгатэрміновых дзеянняў, скіраваных на вырашэнне пэўнай праблемы грамадскасці альбо на прыцягненне ўвагі да гэтай праблемы.


6. Валанцёр года

У гэтай намінацыі заяўкі прымаюцца ад асобаў, якія папулярызуюць валанцёрскую дзейнасць і актыўна займаюцца грамадска-карыснымі справамі альбо дабрачыннасцю.

 

7. Лепшы творчы праект

На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца творчай дзейнасцю і папулярызацыяй яе ў грамадстве.

  

Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе на скрынку [email protected] з пазнакай “Будзь у трэцім”.

 Апошні тэрмін – 30 снежня.

Ход конкурса будзе адлюстроўвацца на старонцы 3sektar.by

 

Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!»

 

Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне  ў верасні 2011 года. Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны.  Больш інфармацыі глядзіце на старонцы конкурса тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на скрынку [email protected] з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!”

 

Здымак Хрысціны Марчук