“Белкард”: вынікі сезона
2011 год – 30 гульняў, 8 перамог, 5 нічыіх, 17 паразаў. Розніца мячоў 30-55 (Першая Ліга)
2012 год – 36 гульняў, 15 перамог, 8 нічыіх, 13 паразаў. Розніца мячоў 54-45 (Другая ліга)
Вынік лепшы, але варта адзначыць, што і ліга слабей, чым у мінулым годзе.
У гэтым сезоне ФК “Белкард” паўстаў перад сваімі заўзятарамі ў абноўленым складзе. Асноўную частку каманды склалі маладыя хлопцы, якія толькі пачалі сваю прафесійную кар’еру. Як заўсёды, “Белкард” прадстаўляюць гарадзенцы.
Шанцы на вяртанне ў Першую лігу былі вялікія. БФФ дала на гэта дадатковы бонус, дапусціўшы ў гэтым годзе ў Першую лігу тры (замест дзвюх) лідзіруючыя каманды з Другой лігі.
align=”left” >
Але каманда Артура Крываноса не здолела выбіцца нават у пяцёрку лепшых. Варта адзначыць, што Арутур Крыванос змяніў Уладзіміра Семерыкова на пасадзе галоўнага трэнера. Пасля таго як ён узначаліў каманду, у “Белкарда” справы пайшлі ўгару. Нагадаем, Артур Уладзіміравіч Крыванос – рэкардсмен па колькасці згуляных матчаў за ФК “Нёман”. Можна спадзявацца, што ён разбіраецца ў гарадзенскім футболе.
Адзін з фанатаў “Белкарда” сказаў: “Калі б Артур Уладзіміравіч ўзяўся раней за “Белкард”, то і скончылі б мы нашмат лепей. Прыемна было чуць ад галоўнага трэнера словы: “Давайце родныя мае, добрыя, яшчэ трошачку засталося…”
Самыя буйныя перамогі “Белкарда” ў гэтым сезоне:
8 тур – ФК “Белкард” 4:0 ФК “Лiвадыя” (Дзяржынск)
10 тур – ФК “Белкард” 4:0 ФК “Баранавічы”
Самая буйная параза:
5 тур – ФК “Смалявічы” 4:0 ФК “Белкард”
Лепшым бамбардзірам гэтага сезона стаў Іван Заяц – 11 галоў (дзявяты ў спісе бамбардзіраў Другой лігі).
Іван Заяц – лепшы бамбардзір
“Белкард” яшчэ маладая каманда і ў яе ёсць будучыня. Будзем верыць што ў новым сезоне гарадзенскія хлопцы вернуць сабе прапіску ў Першую лiгу.