МЗС Беларусі накіравала ноту пасольству Літвы з-за чэргаў на мяжы

|

У апошні тыдзень складаная сітуацыя склалася ў пункце пропуска “Каменны Лог” – “Мядзінінкай”.

Пасля нечаканага арышту 29 літоўскіх мытнікаў, чэргі грузавікоў пад мяжой расцягнуліся на 10 км: кіроўцам даводзіцца стаяць па некалькі дзён.

 

МЗС Беларусі нагадвае літоўскім калегам, што, адпаведна дамоўленасцям, бакі абавязаны афармляць на беларуска-літоўскай мяжы 600 грузавых транспартных сродкаў у суткі.

“Аднак з 5 снежня 2012 года гэтая ўмова літоўскім бокам не выконваецца”, – адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Беларусь звяртаеца да Літвы з просьбай забяспечыць адпаведнае выкананне раней дасягнутых дамоўленасцяў.

 

Па інфармацыі на 15 гадзін 11 снежня выезду з Беларусі на “Каменным Логу” чакаюць 560 грузавікоў, на ўездзе стаяць 500. Гэта крыху меньш, чым некалькі дзён таму: у пятніцу чарга дасягала 13 кіламетраў.

 

Паводле http://gpk.gov.by