Такі розны смак перамогаў

|

Гульцы “Камунальніка” перамаглі 12 снежня ў Грэцыі мясцовы “Арыс” з лікам 3-2 і працягваюць барацьбу ў Кубку выкліка, паколькі і ў першай сустрэчы гэтых каманд у Лідзе мацнейшымі былі беларусы (3-1).

 

Пераможная серыя гарадзенцаў не можа не выклікаць павагу: у сустрэчах з дацкім “Гентофтэ”, харвацкім “Равінем” і грэцкім “Арысам” нашая каманда не прайграла аніводнага разу!

 

Гарадзенскі блок супраць атакі грэкаў

 

Перамаглі ў гасцёх і баскетбалісткі з “Алімпіі”. Іх суперніцамі былі дзяўчаты з французкага “Нанта”, якія ў першай сустрэчы ў Лідзе перамаглі гарадзенак з лікам 77-59.

 

Гарадзенкі ўзялі 12 снежня ў гасцёх рэванш 67-62, але гэтага аказалася замала, каб выйсці ў чвэрцьфінал турніра. Найбольш выніковымі ў складзе гарадзенак былі Надзея Дрозд (20 ачкоў) і Любоў Алёшкіна (14 ачкоў).

Гарадзенкі не даюць разгуляцца лідэрцы “Нанта” латышцы Гунце Башко


На гэтым сёлетні ўдзел “Алімпіі” у еўракубках скончыўся. Як і ў выпадку з “Камунальнікам”, выступ нашых дзяўчат можна лічыць удалым: на іх рахунку сёлета былі перамогі над моцнымі камандамі з Францыі і Турцыі, а таксама над бельгійкамі. І гэта ў моцна саслабленым траўмамі складзе.

 

Фота з афіцыйных сайтаў супернікаў гарадзенскіх каманд