Паспрачаўся з жонкай і лёг на шашу

|

Жыхары Смаргоні наведалі знаёмага ў вёсцы Гарыдзяняты, добра выпілі, а ўвечары выправіліся дамоў.

Каля 18 гадзін ішлі па дарозе, падаючы ў сумёты.

Як распавяла жанчына, настрой у іх быў добры, бесклапотны, спяшаліся на маршрутку.

 

Паміж сужонкамі ўзнікла спрэчка: муж настойваў, што можна легчы на шашу і не баяцца за сваё жыццё. Каб упэўніць у гэтым жонку, мужчына лёг на дарогу.

 

Кіроўца аўтамабіля “Аўдзі А6”, які неўзабаве  з’явіўся на дарозе, не ўбачыў не пазначанага святлозваротнымі элементамі пешахода.

 

Аўтамабіль пераехаў мужчыну, які імгненна загінуў на вачах жонкі.

 

 

Паводле http://gaigrodno.by