Гродзенская ДАІ выпусціла календары на 2013 год

|

Нашы календары пайдуць па ўсім СНД, у Еўропу, таму мы хацелі паказаць гісторыю Гарадзеншчыны, яе адметнасць, знакамітыя помнікі архітэктуры ў мінулым і сучаснасці.


На кожнай старонцы – малюнак знакамітага Напалеона Орды, побач фотаздымак з сучасным выглядам гэтага помніка архітэктуры.

Тут жа змешчаны фотаздымкі з жыцця Гарадзенскай абласной ДАІ і выказванні, на якіх грунтуецца наша дзейнасць.


 

Каляндар выйшаў накладам 500 асобнікаў.

Ён будзе распаўсюджвацца паміж калег, у часе акцый і мерапрыемстваў ДАІ.

 

Рэкламную прадукцыю ў выглядзе календароў Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці выпускае трэці год запар.

 

 

Здымкі http://gaigrodno.by