![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000027022.jpg)
Ад петард пацярпелі 2 жыхары Гродзенскай вобласці
1 студзеня ў Бераставіцкую раённую бальніцу звярнуўся 18-гадовы жыхар вёскі Масаляны.
Ад выбуху піратэхнічнага вырабу ён атрымаў раны пальцаў рукі.
Хлопцу аказалі дапамогу і адпусцілі дамоў.
Апёкі твару 1 ступені ад выбуху петарды атрымаў у першы дзень новага году 21-гадовы жыхар вёскі Вялікія Сцяпанішкі Мастоўскага раёна. У гэтым выпадку таксама абышлося без шпіталізацыі.
У навагоднюю ноч траўмы ў часе запуску піратэхнікі атрымалі 11 жыхароў Беларусі, сярод іх 3 дзіцяці.
Найбольш пацярпелых – пяцёра дарослых і дзіця – у Мінску.
Паводле http://112.by , http://belta.by