Масты: правінцыйная казка на Новы год
|
align=”middle” alt=”новы год елка Масты” > |
|
На жаль навагодняя гарадская ялінка нас зусім не ўразіла: крывая, без упрыгожванняў. Радуе, што хоць з агеньчыкамі. Увечары навагодняя “прыгажуня” выглядае, як кепска завостраны аловак.

На ніжніх лапках ялінкі камунальшчыкі вырашылі зрабіць для кагосьці шалаш.
На шчасце, знайшліся рэчы, якія ўсё ж такі нас парадавалі. Напрыклад, вось гэтая агеньчыкавая алея.


Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, які заняў другое месца ў намінацыі “Найлепшае афармленне прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў у г.Масты”. Асабіста я аддала б яму першае месца.

Дом, які заняў першае месца ў намінацыі “Найлепшае афармленне індывідуальных жылых дамоў”.

Балкон, які заняў першае месца ў намінацыі “Найлепшае афармленне балконаў і шматкватэрных дамоў”. Балкон нагадвае навагоднюю батлеечную скрыню.
Здымкі Алеся Мармыша і Інгі Сакуты


