![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000027102.jpg)
Пайшоў з жыцця апошні вязень Гарадзенскага гета
Рыгор Хасід у часе ІІ сусветнай вайны страціў усю сям’ю: ягоныя бацька, маці, сястра загінулі.
Сам ён здолеў уратавацца, скокнуўшы з цягніка, які вёз больш за 2 тысячы габрэеў у лагер смерці.
Пасля гэтага хаваўся ў лясах, далучыўся да габрэйскага партызантскага атрада братоў Бельскіх. Пасля вайны жыў у Гродне, усё жыццё працаваў настаўнікам.
Успаміны Рыгора Хасіда былі запісаныя шматлікімі журналістамі. Для гарадзенцаў ён быў чалавекам-легендай.
Пахаванне адбудзецца сёння на старых габрэйскіх могілках Гродна.
Здымак belsat.eu