![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000027152.jpg)
“Белтэлекам” другі раз за месяц павышае тарыфы
Акрамя таго прыкладна на 10% падаражэюць тэлефанаванні са стацыянарных тэлефонаў на нумары абанентаў сотавых аператараў.
Зменяцца кошты і на дадатковыя паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі, даведкава-інфармацыйныя паслугі, некаторыя паслугі хостынгу ды іншыя.
Павышэнне тарыфаў тлумачыцца неабходнасцю мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі найноўшых тэхнічных рашэнняў дзеля развіцця тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэння высокай якасці паслуг.
З 1 студзеня кошт паслуг “Белтэлекама” для фізічных асоб ужо павялічыўся на 20%.
Паводле http://belta.by
Здымак http://webpremium.serboweb.es