Распачаўся набор удзельнікаў трэнінга па сацыяльным прадпрымальніцтве
Мэтай трэнінга з’яўляецца развіццё кампетэнцый лідараў грамадскіх арганізацый у сферы прадпрымальніцтва, умацаванне патэнцыялу і крэатыўнасці маладых людзей.
Удзельнікі даведаюцца:
– Як з дапамогай бізнэсу можна вырашаць сацыяльныя праблемы?
– Якімі якасцямі павінен валодаць прадпрымальнік?
– Як эфектыўна паставіць перад сабой мэты і спланаваць рэзультат?
– Еўрапейскія фонды: адкуль і як атрымаць грант на праект.
Удзельнікі павінны мець не менш за 18 год і валодаць ангельскай мовай. Пры адборы ўдзельнікаў перавага аддаецца кандыдатам з Гродна. Удзельнікам забяспечваецца харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсуецца 70% выдаткаў на праезд (беларускім удзельнікам трэба будзе самастойна заплаціць за дарогу ў два бакі каля 100 еўра).
Падрабязней пра трэнінг можна даведацца тут. Ахвотных прыняць удзел у трэнінгу просім даслаць да 25 студзеня анкету на e-mail: [email protected].