Калядоўшчыкі завіталі ў дзіцячы садок

|

Калядоўшчыкі прывіталі дзяцей і выхавацеляў, паспявалі калядныя песні, танцавалі і вадзілі з дзеткамі карагоды. Традыцыйна яны прывялі з сабою казу і вучонага мядзведзя.

Сустракалі калядоўшчыкаў традыцыйныя беларускія персанажы Лявон і Лявоніха.

Вялікі ажыятаж у дзіцячай аўдыторыі выклікаў вучоны мішка, які паказваў, што дзеткі робяць: як прачынаюцца, як суп ядуць, як дарослых не слухаюць і іншае.

Не менш увагі выклікала каза, якая так натанцавалася, што “выпрастала ногі”. Аднак шчодрыя падарункі Лявона і Лявоніхі і просьбы дзяцей ажывілі козачку.

 

Пажадаўшы ўсім здароўя, шчасця, радасці, багацця і весялосці, калядоўшчыкі развіталіся з маленькімі беларусамі.

Ініцыятыва запрасіць у садок сапраўдных калядоўшчыкаў належыць выхавацельцы беларускамоўнай групы. Рознаўзроставая беларускамоўная група існуе ў Гродне з верасня мінулага года.

 

Здымкі Яна Лялевіча