![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000027221.jpg)
У Гродне дзейнічае выстава вясельнага фота
Псіхолаг па адукацыі і фотатворца па пакліканні Яўген займаецца фатаграфіяй хутка ўжо як 10 год. Сярод сотні гарадзенскіх фатографаў, якія пазіцыянуюць сябе як вясельныя, ён, напэўна, ўваходзіць у дзясятку найболей знаных.
“Настаўнік па аб’ектыве” Аляксандар Мінько адзначае прафесійны рост свайго вучня.
Падчас адкрыцця выставы гледачы маглі таксама насалодзіцца класічнай гітарнай (і лютневай) музыкай у выкананні Уладзіміра Захарава.
Выстава будзе адчынена да 25 студзеня.
Здымкі аўтара