У Гродна ідуць хрышчэнскія маразы

|

У бліжэйшыя суткі надвор’е будзе вызначацца ўплывам атмасферных франтоў, якія ідуць з Заходняй Еўропы.

Сёння ўначы пройдзе невялікі снег, тэмпература паветра -7…-9, па вобласці да -11.

 

15 студзеня днём сіноптыкі прагназуюць часамі снег, слабы туман і галаледзіцу на асобных участках дарог.

Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы 6-11 м/с.

Тэмпература паветра -1… -3  у Гродне і ад 0 да -5 па Гродзенскай вобласці.

 

16 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовы снег, мокры снег, месцамі туман, слабы галалёд.

Вецер пераменных кірункаў 4-9 м/с.

Тэмпература паветра -2…-7 уначы, пры праясненнях да -10, 0…-5 днём.

 

17 студзеня на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, слабая завіруха, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер паўночнай чвэрці 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Уначы і днём тэмпература паветра аднолькавая: -2…-7.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, 18 студзеня снегапады працягнуцца, пахаладае да -7…-12 (па поўначы вобласці -13…-15) днём, уначы пры праясненнях да -17.

19-20 студзеня месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галаледзіца, тэмпература паветра цягам сутак -12…-17, уначы пры праясненнях да -23.

 

Здымак http://thewomans.ru