Колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Гродне расце

|

Гэта, паводле загадчыцы аддзялення эпідэміялогіі Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святланы Кісель, у 2,1 раза ніжэй за эпідэмічны парог.

 

Каб абвясціць у горадзе эпідэмію па грыпе і ВРІ, у паліклініку цягам тыдня павінны звярнуцца 4000 хворых альбо не меньш 600 чалавек за дзень.

Тое, што адбываецца зараз – сезонны пад’ём.

 

Захворванні выклікаюць у асноўным негрыпозныя адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытальныя, вірусы пара-грыпу.

 

Сёлета эпідэмія грыпу ў Беларусі чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага.

 

Прышчэпкі рабіць ужо запозна.

Медыкі раяць меньш бываць у людных месцах, прымаць вітаміны і імунамадэлятары, больш часу праводзіць на свежым паветры.

 

Здымак http://yourorganism.ru