Скідзельскія выратавальнікі знялі з галавы дзіцяці… барабан

|

Аддзяленне выратавальнікаў выехала на дапамогу.

Маладыя бацькі распавялі, што іх дзеці бавіліся ў пакоі.

 

Двухгадовы Захар нацягнуў на галаву сястры, якой няма і года, цацачны барабан. Дапамагчы маленькай Паліне бацькі не здолелі.

 

Выратавальнікам давялося скарыстацца слесарным інструментам, і барабан знялі. Дзяўчынку агледзеў доктар, пагрозы яе здароўю не было.

 

Паводле 112.by